Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 24 Верасень 2019 10:33

«Камунальнік-ГрДУ» - пераможца VIII Міжнароднага турніру па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь В.М. Карчэўскага

15867 1Спаборніцтвы прайшлі ў ГрДУ імя Янкі Купалы з 19 па 21 верасня.

Так, па выніках турніру, першае месца заваявала каманда «Камунальнік-ГрДУ», серабро ў «Валынь-універсітэт-АДЮШАР», на трэцім месцы - каманда Беластоцкай акадэміі валейбола.

Нагадаем, што ў гэтым годзе ў турніры прымалі ўдзел каманды з Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Гэта прадстаўніцы Беластоцкай акадэміі валейбола, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта ім. І. Канта, а таксама каманды «Валынь-універсітэт-АДЮШАР» і «Камунальнік-ГрДУ».

Даведка

Карчэўскі Уладзімір Максімавіч - дацэнт, выдатнік фізічнай культуры СССР (1974), заслужаны трэнер БССР (1992), выдатнік адукацыі Беларусі (1996), заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

У.М. Карчэўскі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працаваў на пасадах загадчыка кафедры спартыўных гульняў, дэкана факультэта фізічнай культуры.

За плённую дзейнасць у галіне адукацыі, фізічнай культуры і спорту В.М. Карчэўскі быў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2007), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2009).