Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 01 Ліпень 2019 08:34

ВІНШУЕМ !!! Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Саслан Даураў - бронзавы прызёр II Еўрапейскіх гульняў

c128569668e468a1be1278b42a4a35b4Барэц грэка-рымскага стылю Саслан Даураў заваяваў бронзавы медаль II Еўрапейскіх гульняў у вагавай катэгорыі да 67 кг.

З лікам 3:1 наш атлет у малым фінале вагавай катэгорыі да 67 кг паклаў на лапаткі ўкраінскага змагара Аляксея Калінічэнка. Бліжэй да канца паядынку беларускі барэц ужыў прыём, за які пры ліку 1:1 арбітры яму дадалі яшчэ 2 балы.

Пасля бою Саслан распавёў: - Калі шчыра, вельмі хацеў узяць залаты медаль пасля ўсіх тых траўмаў і расчараванняў. Але лёс распарадзіўся інакш. Я прыняў гэты выклік і адразу пачаў паказваць сябе з лепшага боку. Аднак суддзі не заўсёды залічвалі мае ачкі. Але каласальная падтрымка з трыбун дапамагла справіцца з гэтым выпрабаваннем. І я ўдзячны кожнаму з вас, хто прыйшоў сёння падтрымаць мяне. Вяртайцеся на арэну заўтра і глядзіце, як бяруць медалі іншыя класныя беларускія змагары.


Па матэрыялах sb.by і belta.by