Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Люты 2019 12:20

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі лепшых у гіравым спорце

12217 91Спаборніцтвы прайшлі 26 лютага ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод навучэнцаў - 2019.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 9 каманд. Спартсмены змагаліся ў 5 вагавых катэгорыях.

Першае каманднае месца заваявалі студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч), на другім месцы - ваенны факультэт пад кіраўніцтвам выкладчыка-начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту Крупеніча Івана, бронза дасталася інжынерна-будаўнічаму факультэту. Кіраўнік фізічнага выхавання каманды - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Багурын.

Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч, галоўны сакратар - інструктар па фізічнай культуры Ігар Шаціла.