У штогадовай Спартакіядзе сярод работнікаў універсітэтаў г. Гродна прынялі ўдзел зборныя каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэтаў спаборнічалі ў шасці відах спорту: шахматах, шашках, валейболе, баскетболе, міні-футболе і настольным тэнісе.
Па выніках зборныя каманды ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі ў валейболе, баскетболе, міні-футболе і настольным тэнісе, другія месцы занялі ў спаборніцтвах па шахматах і шашках.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі прафсаюзныя камітэты і спартыўныя клубы ўніверсітэтаў.