Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 08 Люты 2019 10:48

Студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у фестывалі крэатыўных ідэй для таленавітай моладзі Fashion Idea Festival

Фестываль заснаваны з мэтай прадастаўлення маладым талентам магчымасці для прафесійнага развіцця і дэманстрацыі іх здольнасцяў перад патэнцыяльнымі работадаўцамі.

Стаць удзельнікамі фестывалю могуць дызайнеры адзення, графічныя дызайнеры, ілюстратары, дызайнеры калажа, скульптары відэографы, фатографы, мастакі інсталяцый і іншыя таленавітыя маладыя людзі.

У рамках фестывалю пройдзе конкурс для маладых дызайнераў адзення– New Name BFW by Mark Formelle.

Для ўдзелу ў эскізным туры неабходна даслаць заяўку да 8 лютага на адрас  newmames@bfw.by.

Усім удзельнікам конкурсу бясплатна прадастаўляецца тканіна для стварэння калекцый і заахвочвальныя прызы.

Кантакты: +375 (44) 743 30 99 Анна, куратар конкурса.