Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 30 Кастрычнік 2018 10:00

ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіць адукацыйна-прафарыентацыйныя экскурсіі

Арганізатарам экскурсій выступае рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафарыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Вучні змогуць прыняць удзел у экскурсіі па музеі гісторыі развіцця ўніверсітэта, галерэі прафесараў, галерэі «UNIVERSUM» і медыяцэнтры. Рабятам прэзентуюць адукацыйны і навуковы патэнцыял універсітэта, раскажуць пра творчыя, спартыўныя і навуковыя дасягненні купалаўцаў.

Варта адзначыць, што ў 2017 годзе ў рамках адукацыйна-прафарыентацыйнага турызму Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведалі 99 вучняў 9-11 класаў устаноў адукацыі Шчучынскага, Свіслацкага, Мастоўскага, Зэльвенскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Адукацыйна-прафарыентацыйныя экскурсіі

Дата

Установа адукацыі

Колькасць навучэнцаў

27.10.18

10.30

ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Шчучына»

12 (9 кл.)

29.10.18

11.00

ДУА «Сярэдняя школа №32 г.Гродна»

10 (9 кл.)

30.10.18

13.00-

14.00

ДУА "Гімназія №1 г. Брэста»

30-40 (10 кл.)

Профіль: эканаміч. і хім.-біял.

31.10.18

11.00

ДУА «Парэцкая сярэдняя школа»

8-10 (9 кл.)

31.10.18

12.30

ДУА «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна»

18 (9 кл.)

 

10453 1