Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 13 Верасень 2018 10:00

Выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць наведаць выставу «Імгненні гродзенскай прыгажосці»

Гродзенская гарадская выставачная зала запрашае наведаць фотавыставу заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фотаклуба "Гродна", прысвечаную 890-годдзю горада «Імгненні гродзенскай прыгажосці».

На выставе прадстаўлены 150 фотаздымкаў больш за 40 удзельнікаў клуба. Экспазіцыя сабрана на конкурснай аснове і ўяўляе калектыўны творчы партрэт горада ў мастацкай фатаграфіі.

Выстава пройдзе з 13 верасня па 7 кастрычніка па адрасе: вуліца Ажэшкі, 38, тэл. 72-07-42

Графік працы: з 10.00 да 19.00 без выхадных.

 

10152 2