Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Май 2018 16:56

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі высокі вынік на міжнародных спаборніцтвах у Італіі

9082 2У спаборніцтвах па лёгкаатлетычных мнагаборствах, якія праходзілі ў італьянскім горадзе Фларэнцыя ў канцы красавіка, прынялі ўдзел студэнты-спартсмены Юрый Ярэміч і Максім Андралойць.

 

Сярод 28 атлетаў, якія прадстаўлялі 20 краін свету, нашы мнагаборцы паказалі высокі вынік. Сярэбраную ўзнагароду заваяваў Юрый Ярэміч, усталяваўшы свой новы асабісты рэкорд - 7985 ачкоў. На чацвёртай пазіцыі завяршыў свой выступ Максім Андралойць, саступіўшы трэцяму месцу ўсяго 10 ачкоў.