Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 14 Красавік 2018 15:28

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у сустрэчы, прысвечанай Году малой радзімы

Працягваецца сумесны праект абласных аргструктур РГА «Белая Русь» і РДГА «Веды», галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскай аблвыканкама і абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі «Беларусь інтэлектуальная». Чарговая сустрэча будзе прысвечана Году малой радзімы.

Аб гродзенскіх падзеях, якія змянілі ход гісторыі, раскажа загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны, кандыдат культуралогіі, дацэнт Сяргей Данскіх.

Запрашаем усіх жадаючых у чытальную залу бібліятэкі (вул. Горкага, 72 а) у суботу, 14 красавіка 2018 г. у 11.00. Уваход вольны.