Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 10 Красавік 2018 11:45

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на стажыроўку ў Афіны (Грэцыя) у рамках праграмы «Навучання ўстойліваму развіццю» (ESD)

Стажыроўка будзе ўключаць у сябе невялікі тэарэтычны курс і вялікую колькасць майстар-класаў, практык і групавых заняткаў па двух напрамках: «Выкарыстанне модуля «Know, Feel, Act! to Stop Marine Litter» і  «Выкарыстанне модуля  «Кіраванне нетрадыцыйнымі воднымі рэсурсамі для прымянення Навучання ўстойліваму развіццю ў фармальнай і нефармальнай адукацыі».

Стажыроўка будзе праходзіць з 7 па 13 кастрычніка 2018 года.

Кошт удзелу - 490 еўра. Дадзеная сума ўключае ў сябе аплату стажыроўкі, асобнік «ALTER AQUA» на англійскай мове, Wi-fi ў месцы правядзення стажыроўкі, кава-паўзы і сертыфікаты. У суму не ўваходзіць: пражыванне, харчаванне, трансфер ад аэрапорта да гасцініцы, любыя іншыя транспартныя выдаткі, звязаныя з правядзеннем стажыроўкі, іншыя выдаткі.

Разглядаюцца толькі анлайн-заяўкі. Тэрмін падачы заяўкі - 7 верасня 2018.

З апісаннем курсу і рэгістрацыяй на «Know, Feel, Act! to Stop Marine Litter» можна азнаёміцца  тут.

З апісаннем курсу і рэгістрацыяй на «Упраўленне нетрадыцыйнымі воднымі рэсурсамі» можна азнаёміцца  тут.