Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 23 Люты 2018 15:35

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы стаў прызёрам III Рэспубліканскіх спаборніцтваў па скачках на батуце памяці Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь У.І. Вагель

8403 1Спаборніцтвы праходзілі ў Віцебску і сабралі спартсменаў з усёй Беларусі.

Батутысты выступалі ў трох узроставых падгрупах: 2001 года нараджэння і старэй, 2002-2003 гадоў нараджэння і 2004-2005 гадоў нараджэння.

Адным з удзельнікаў стаў студэнт-першакурснік факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Дудараў. У індывідуальных скачках ён стаў другім, саступіўшы віцябчаніну Алегу Рабцаву ва ўзроставай групе 2001 года нараджэння і старэй.

 

Даведка

Валерый Ігнатавіч Вагель працаваў у школе батута на працягу 38 гадоў. З яго імем звязаны ўсе дасягненні айчыннага батута апошняга часу: 18 гадоў быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. За гэтыя гады ён падрыхтаваў велізарную плеяду высакакласных спартсменаў, пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, Чэмпіянатаў Еўропы і свету, удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Сярод яго вучняў 4 заслужаныя майстры спорту. СправуВалерыя Вагеля сёння працягвае таленавітая пераемніца - Вольга Уласава, выхаванцы якой на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню даказваюць, што беларуская школа батута - адна з наймацнейшых у свеце.