Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Студзень 2018 11:25

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыта рэгістрацыя на XXVI Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў "Фізіка кандэнсаванага стану"

Навуковы форум пройдзе на фізіка-тэхнічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 19 красавіка 2018 года.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя навукоўцы з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і замежжа для абмеркавання актуальных пытанняў фізічнай навукі. Падчас канферэнцыі плануецца разгледзець вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану, матэматычныя метады і камп'ютэрнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану, прыборы і тэхніку эксперыменту, актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, англійская.

Заяўкі прымаюцца да 24 лютага 2018 года. Для гэтага неабходна зарэгістравацца па спасылцы, выслаць на электронны адрас FKS@grsu.by матэрыялы дакладу, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, рэцэнзію ў адвольнай форме, падпісаную навуковым кіраўніком і квітанцыю аб аплаце аргунёска.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў навуковым форуме можна  у дадатку.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Урублеўскага, 33 (фізіка-тэхнічны факультэт)

Тэл: +375 (152) 48-35-91

Тэл/fax: 375 (152) 48-68-81

Е-mail: FKS@grsu.by