Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Снежань 2017 11:32

Валанцёры філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Дары сябе без астатку»

Акцыя скіравана на дапамогу дзецям-інвалідам, якія знаходзяцца на лячэнні ў Гродзенскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю. Арганізатарамі выступаюць валанцёрскія атрады "Мы разам 1», «Мы разам 2» і «Лінгва».

У рамках акцыі 14 снежня з 12.30 да 14.30 пройдзе дабрачынны кірмаш у фае галоўнага корпуса купалаўскага ўніверсітэта па вул. Ажэшкі, 22. У гэты ж дзень у канцэртнай зале па вул. Леніна, 32 адбудзецца дабрачынны канцэрт з удзелам таленавітых калектываў універсітэта.

По всем вопросам обращаться по адрес: ул. Ожешко, 22, каб. 336. Тел.: 74-43-80.

Запрашаем усіх да ўдзелу ў акцыі!