Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Снежань 2017 09:05

У ГрДУ імя Янкі Купалы ўдзельнікі грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» пройдуць тэсціраванне па гісторыі і культуры Беларусі

Конкурс «Гісторыя і культура Беларусі» будзе праходзіць на працягу чатырох дзён: з 11 па 14 снежня 2017 года.

Канкурсантам трэба будзе прайсці кампутарнае тэставанне на прадмет ведання гісторыі і культуры Беларусі. За 30 хвілін удзельнікам неабходна правільна адказаць на 50 пытанняў. Журы вызначыць найлепшых знаўцаў гісторыі і культуры Беларусі як у асабістым першынстве, так і ў камандным.

Пачатак спаборніцтва ў 10.00 для студэнтаў / навучэнцаў, якія займаюцца ў 2 змену, у 13.30 - для студэнтаў / навучэнцаў, якія займаюцца ў 1 змену па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 110, 201, 304.

Конкурс праходзіць у рамках цыклу інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі».

З Палажэннем марафону можна азнаёміцца  у дадатку.