Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 09 Ліпень 2017 15:48

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы

01З 4 па 6 ліпеня на базе Цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман" у Гродне праходзіў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, дзе студэнты-купалаўцы паказалі добрыя вынікі.

У праграме мерапрыемства адбыліся спаборніцтвы па скачках у даўжыню, скачках у вышыню, скачках з шастом, кіданні молата, кіданні дзіды, кіданні дыска, бягу на розныя дыстанцыі, эстафеце і некаторым іншым відах.

Пераможцамі і прызёрамі сталі:

Сяргей Пустабаеў, факультэт фізічнай культуры: першае месца ў складзе каманды Гродзенскай вобласці ў эстафеце 4х400 метраў, другое месца ў бегу на 200 метраў, трэцяе месца ў складзе каманды Гродзенскай вобласці ў эстафеце 4х100 метраў;

Ян Слома, факультэт фізічнай культуры: першае месца ў бегу на 800 метраў, першае месца ў складзе каманды Гродзенскай вобласці ў эстафеце 4х400 метраў;

Ірына Якалцэвіч, факультэт фізічнай культуры: першае месца ў скачках з шастом;

Уладзіслаў Чамармазавіч, інжынерна-будаўнічы факультэт: першае месца ў скачках з шастом;

Аляксандра Хільмановіч, факультэт фізічнай культуры: другое месца ў складзе каманды Гродзенскай вобласці ў эстафеце 4х400 метраў.

Неабходна адзначыць, што па выніках Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Ірына Якалцэвіч прызнана лепшай спартсменкай. Вынік дзяўчыны 4 метра 55 сантыметраў у скачках з шастом дазволіў ёй кваліфікавацца на Чэмпіянат свету, які стартуе ў Лондане 4 жніўня 2017 года.

Віншуем пераможцаў і прызёраў!