Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 29 Красавік 2017 14:52

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі Міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе на прызы Гродзенскага гарвыканкама

5002 2Зала барацьбы па вуліцы Урублеўскага ў чарговы раз прымала Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Спаборніцтвы сабралі наймацнейшых змагароў Беларусі, Расіі і Катара. У ліку удзельнікаў - студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Найбольш паспяхова на цяперашнім турніры выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры. Пераможныя першыя месцы ў Яраслава Кардаша і Сяргея Маляўскага. Апошні ж заваяваў пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па грэка-рымскай барацьбе, які адбудзецца ў Сербіі.

Другімі на спаборніцтвах сталі таксама студэнты факультэта фізічнай культуры Андрэй Салавей, Марад Гусейнаў і Максім Пашкоў.