Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Сакавік 2017 15:23

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара ўніверсітэта

4143 95Цырымонія адкрыцця адбылася 3 сакавіка. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў сваіх сценах у гэтым годзе сабраў пяць каманд-удзельніц з Беларусі, Расіі і Польшчы.

Змагацца за перамогу з гаспадарамі турніру - камандай купалаўскага ўніверсітэта будуць прадстаўніцы Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта, Універсітэта ў Беластоку, Гродзенскай ОСДЮШОР імя А.М. Сапегі. Пачаткоўцамі спаборніцтваў гэтага года сталі студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Ад імя рэктара і шматтысячнага калектыву ўніверсітэта і студэнтаў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько павітаў удзельнікаў цырымоніі.

– Міжнародны турнір па валейболе на Кубак рэктара стаў ужо традыцыйным. Яго мы праводзім з 2015 года, калі наш універсітэт адзначаў сваё 75-годдзе, - падкрэсліў Васілій Васільевіч. - Прыемна, што кожны год павялічваецца колькасць удзельнікаў нашых спаборніцтваў. Хацелася б камандам пажадаць бескампраміснай барацьбы, імкнення перамагчы, выконваючы правілы і спартыўную этыку. Суддзям - сумленнасці, а заўзятарам - поспехаў. Няхай пераможа мацнейшы!

Словы падзякі ў адрас нашага універсітэта за падтрыманне слаўнай традыцыі правядзення Міжнароднага турніру па валейболе сярод жаночых каманд прагучалі ад гасцей спаборніцтваў - упаўнаважанага рэктара Універсітэта ў Беластоку па супрацоўніцтве з універсітэтамі Усходняй Еўропы Яраслава Мацвяюк, прадстаўніка каманды Універсітэта ў Беластоку Анджэя Бялінскага і трэнера каманды БФУ імя І . Канта Аляксандра Волкава.

Варта адзначыць, што першыя гульні ў рамках турніру прайшлі 2 сакавіка. Паміж сабой спаборнічалі студэнткі нашага ўніверсітэта і дзяўчаты з Расіі, якія саступілі гаспадыням спаборніцтваў з лікам 0: 3.