Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Люты 2017 16:42

Каманда студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы прызнана лепшай на міжвузаўскім турніры па гіравым спорце «Містэр асілак»

4030 5Турнір праходзіў 22 лютага ў 13-ы раз і быў прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

Спаборніцтвы аб'ядналі студэнтаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Маладыя людзі змагаліся ў рыўку гіры вагой 24 або 32 кг.

Каманда студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта, падрыхтаваная старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іванам Бернатовічам, заняла першае месца і была ўзнагароджана пераходным кубкам і граматамі.

У зборную ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Андрэй Краўцэвіч, студэнт факультэта эканомікі і кіравання Сяргей Лукша, курсанты ваеннага факультэта Дзмітрый Краўчанка і Уладзіслаў Плакса, студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта Сяргей Прохар і Сяргей Рымашэўскі.