Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Верасень 2017 11:45

У ГрДУ імя Янкі Купалы правядуць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа

Мерапрыемствы будуць праходзіць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на працягу ўсяго 2017 года.

У праграме - спартакіяды, экскурсіі, святы, выставы, конкурсы, спаборніцтвы інтэлектуальнага і творчага характару, канцэрты, семінары, акцыі, форумы, літаратурныя вечарыны, аўтапрабег і многае іншае.

У рамках мерапрыемстваў адбудуцца юбілейныя Купалаўскія чытанні - рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя. Па традыцыі гэты навуковы форум прысвечаны жыццю і творчасці знакамітага беларускага класіка Янкі Купалы, у гонар якога названа наша alma mater.

Больш падрабязна з праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца   ў дадатку.