Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Люты 2017 13:35

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у конкурсе «Лепшая група ўніверсітэта - 2017»

Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы пры садзейнічанні прафкама студэнтаў універсітэта, ПА/РК ГА «БРСМ», ПСО «Белая Русь» і Каардынацыйнага студэнцкага савета арганізуе конкурс «Лепшая студэнцкая група - 2017».

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе групы купалаўскага ўніверсітэта. Для гэтага неабходна да 27 лютага 2017 года падаць заяўку на сваім факультэце і выйграць I (адборачны, або факультэцкі) этап конкурсу.

Затым да 1 сакавіка падаць заяўку на ўдзел у II завочным этапе конкурсу, які ўключае конкурс партфоліо «Мы - каманда» і конкурс відэаролікаў «Наша група лепшая за ўсіх».

Фінал конкурсу адбудзецца 20 красавіка 2017 года, дзе ўдзельнікам трэба будзе расказаць пра сябе і праявіць свае таленты ў творчым конкурсе.

З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе «Лепшая студэнцкая група - 2017» і яго ўмовамі можна азнаёміцца ў дадатку.

 

Кантакты

Адрас: вул. Э. Ажэшкі, 22, каб. 224

Тэл.: 73-19-86

E-mail: uvr@grsu.by