Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Люты 2017 13:31

Першае адкрытае пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Пасяджэнне пройдзе ў сераду, 22 лютага 2017 года ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Сустрэча будзе прысвечана сучасным спосабам вядзення вайны. Асноўным дакладчыкам выступіць настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі гімназіі № 4 г. Гродна, палкоўнік Аляксандр Радзівонаў.

Пачатак у 18.00 па адрасе: вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 209.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя!

 

Кантакты

Тэл.: 75-50-42 (кафедра філасофіі)

E-mail: kaf_filosof@grsu.by, semernik@grsu.by