Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Люты 2017 13:11

ГрДУ імя Янкі Купалы прапануе прыняць удзел у вэбінары «Горизонт 2020» - Энергетыка і навакольнае асяроддзе - важныя падзеі 2017 года»

Вэбінар адбудзецца 21 лютага 2017 года. Ён адкрые серыю з 11 вэбінараў, якія будуць арганізаваны ў 2017-2019 гадах праектам ЕС EaP Plus для вучоных з краін Усходняга партнёрства з мэтай актывізацыі і павышэння эфектыўнасці іх ўдзелу ў праграме «Горизонт 2020».

Вэбінар «Горизонт 2020» – Энергетыка і навакольнае асяроддзе - важныя падзеі 2017 года» будзе ўключаць наступныя тэматычныя блокі:

– «Горизонт 2020» – асноўная інфармацыя;

– энергетыка ў рамках «Горизонта 2020» – ключавыя падзеі 2017 года;

– навакольнае асяроддзе ў рамках «Горизонта 2020» – ключавыя падзеі 2017 года;

– пытанні і адказы.

Працягласць вэбінара - 60 хвілін. Удзел у ім бясплатны.

Для ўдзелу неабходна:

- далучыцца да вэбінару з любога персанальнага кампутара, перайшоўшы па спасылцы;

-  увесці сваё імя;

- калі Вы выкарыстоўваеце Skype for Business упершыню, то неабходна ўсталяваць Install Skype Meetings App plug-in. Калі Вы карыстаецеся Mozilla Firefox, Вам неабходна захаваць, а затым ўсталяваць дадзенае прыкладанне;

- калі Вы выканаеце вышэйпаказаныя крокі, арганізатар прадаставіць Вам магчымасць падлучыцца да нарады: Вы зможаце праглядаць прэзентацыі, а таксама задаваць пытанні вусна або з дапамогай чата.

Вэбінар правядуць спецыялісты Польскага нацыянальнага кантактнага цэнтра навукова-даследчых праграм ЕС (IPPT PAN) на англійскай мове.