Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Люты 2017 12:34

Дні ўніверсітэта стартуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

22 лютага 2017 года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт адзначыць сваё 77-годдзе. У гонар дня нараджэння ў нашай alma mater пройдуць святочныя мерапрыемствы.

У праграме - старт круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта, урачыстае адкрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь», урачысты сход, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, прэзентацыя кнігі аб універсітэце, міжнародны турнір па валейболе на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнцкія акцыі, інтэлектуальныя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, канцэрты і дыскатэкі.

Праграма мерапрыемстваў у рамках Дзён універсітэта

Назва мерапрыемства Дата і месца правядзення
Агульнаўніверсітэцкія мерапрыемствы
Спартакіяда сярод навучэнцаў па гіравым спорце

22 лютага

вул. Захарава, 32 (лёгкаатлетычны манеж)

Урачыстае адкрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!»

22 лютага

14.00

вул. Леніна, 32

Урачысты сход, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь

23 лютага

вул. Э. Ажэшкі, 22

Студэнцкая акцыя «З днём нараджэння, універсітэт»

24 лютага

Плошча ўніверсітэцкага сцяга (вул. Э. Ажэшкі, 22)

Дыскатэка «Знайдзi сябе з намi»

24 лютага

22.00

Моладзевы цэнтр «Гродна»

Урачысты Савет універсітэта.

Прэзентацыя кнігі аб універсітэце

27 лютага

14.00

вул. Э. Ашэшкі, 22

Канцэрт ВІА пад кіраўніцтвам студэнта факультэта мастацтваў і дызайну Максіма Казуленка «Ты лепшы за ўсіх»

1 сакавіка

вул. Леніна, 32 (актавая зала)

Міжнародны турнір па валейболе на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы

2-5 сакавіка

вул. Э. Ажэшкі, 22

Мерапрыемствы на факультэтах
Адкрыты конкурс «Я ведаю гісторыю роднага ўніверсітэта»

20-25 лютага

вул. Э. Ажэшкі, 22

Факультэт матэматыкі і інфарматыкі

Куратарскія гадзіны «ВНУ, у якім я вучуся», прысвечаныя 77-й гадавіне з дня заснавання купалаўскага ўніверсітэта

20 лютага – 1 сакавіка

Факультэты ўніверсітэта

Падрыхтоўка віншавальнай паштоўкі да Дня нараджэння ўніверсітэта

20-25 лютага

зав. Даватара, 3/1

Факультэт біялогіі і экалогіі

Таварыская сустрэча па баскетболе паміж зборнымі камандамі выкладчыкаў і студэнтаў

20-21 лютага

вул. Захарава, 32

Факультэт фізічнай культуры

Размяшчэнне бачнага з вуліцы віншавальнага надпісу ў вокнах 7-га паверха вучэбна-вытворчага корпуса

20 лютага – 1 сакавіка

вул. Курчатава, 1а

Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання

Конкурс на лепшае віншаванне ўніверсітэта з днём нараджэння

21 лютага

БЛК, 21

Факультэт псіхалогіі

Віншаванне з днём нараджэння ўніверсітэта на сайце факультэта і на старонцы афіцыйнай групы ў сацсетцы

22 лютага

вул. Э. Ажэшкі, 22

Факультэт матэматыкі і інфарматыкі

Выстава работ «Малюнак» студэнтаў 1-5 курсаў спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка»

22 лютага

вул. Дзяржынскага, 28

Факультэт мастацтваў і дызайну

Адкрытая дыскусія гісторыка-краязнаўчага гуртка «Ніка» на тэму «ГрДУ імя Янкі Купалы ў люстэрку часу»

20-24 лютага

вул. Кастрычніцкая, 5

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму

Лекцыя для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення для замежных грамадзян «Гісторыя ГрДУ»

24 лютага

вул.Кастрычніцкая, 5

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі

Дзень адчыненых дзвярэй фізіка-тэхнічнага факультэта, прымеркаваны да Дня нараджэння ўніверсітэта

27 лютага

вул. Урублеўскага, 33

Фізіка-тэхнччны факультэт

Адкрытае першынство ваеннага факультэта па стральбе на электронным стралковым трэнажоры «СКАТТ», прысвечаныя 77-й гадавіне з дня нараджэння купалаўскага ўніверсітэта

28 лютага

мікрараён Фолюш 15/219

Ваенны факультэт

Адкрыты інтэлектуальны турнір «Універсітэт: учора, сёння, заўтра»

28 лютага

Юрыдычны факультэт

Адкрытая інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг», прысвечаная важным падзеям у гісторыі ўніверсітэта, факультэта і сферы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

1 сакавіка

вул. Гаспадарчая, 23

Факультэт эканомікі і кіравання

Мерапрыемствы ў інтэрнатах Студэнцкага гарадка
Выстава эсэ на тэму «Ліст сябру пра сваё універсітэце»

25 лютага

вул. Пралетарская, 16

Інтэрнат № 4

Таварыская сустрэча па міні-футболе сярод жыхароў інтэрнаце № 5, прымеркаваная да Дня нараджэння ўніверсітэта

25 лютага

вул. Захарава, 32

Інтэрнат № 5

Афармленне стэнда «Мой універсітэт»

25 лютага

вул. Даватара, 27

Інтэрнат № 2