– Студэнты даведаліся пра жыццё, творчасць мастачкі, работы якой выстаўляліся ў Гродне, Мінску, Санкт-Пецярбургу, у многіх гарадах Францыі, - распавяла Алена Мікалаеўна. - Дарэчы, Алена Кузняцова ілюструе дзіцячыя кнігі і выкладае ў дзіцячай мастацкай школе мастацтваў. Яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Германіі, Францыі і іншых краінах.
Замежнікі з цікавасцю разглядалі карціны гарадзенскай мастачкі, на якіх намаляваны і занесеныя снегам вёскі, і індыйскія сланы, і добрыя дзядулі-дамавікі.
– Апісаць карціны можна адным словам - цуд! Яно ёсць у кожнай дэталі, у кожным сюжэце. Тут і вяскоўцы, занятыя зімовымі вясковымі справамі, і далікатныя восеньскія пейзажы, замерлыя ў прадчуванні зімы, і містычныя зімовыя ночы, Каложа і Фарны касцёл у абдымках зімы і анёлаў, снежныя Пегас, совы, - падзяліліся сваімі ўражаннямі замежныя студэнты.
Заключным этапам экскурсіі стала напісанне сачынення-водгуку.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.