Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Люты 2017 16:23

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на онлайн-заняткі па астраноміі

Заняткі навучэнцаў і педагогаў па астраноміі будуць арганізаваны з 15 лютага па 22 сакавіка 2017 года і накіраваны на сістэматызацыю ведаў перад заключным этапам Рэспубліканскай алімпіяды.

Правядзе заняткі дацэнт кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Жарнова.

Кожная з сустрэч будзе доўжыцца не больш за 80 хвілін. Пачатак у 15.45.

Зарэгістравацца на курс можна да 13 лютага 2017 года ўключна   па спасылцы.

 

Расклад заняткаў

Дата Тема
15.02.2017 Пабудова мадэлі Галактыкі (дынамічныя ўласцівасці зорнай сістэмы, сіметрыя і інтэгралы руху зорнай сістэмы, стацыянарная Галактыка, складовыя мадэлі Галактыкі, інтэгральныя ўраўненні зорнай статыстыкі)
22.02.2017
1.03.2017 Міжзоркавае асяроддзе (назіранне міжзоркавага асяроддзя, міжзоркавае асяроддзе і зоркаўтварэнне)
15.03.2017 Рассеяныя зорныя навалы і зорныя асацыяцыі (пагружаныя навалы)
22.03.2017 Чорныя дзіркі (гравітацыйны калапс, скрыўленне прасторы, тэрмадынаміка і выпарэнне чорных дзюр)

Кантакты

Тэл.: +375 (29) 267-96-73, 8 (0152) 72-36-80 (Таццяна Дамброўская)