Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Студзень 2017 16:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе алімпіяда па эканамічных дысцыплінах сярод навучэнцаў каледжаў

Алімпіяду арганізуе факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Змаганне будзе праводзіцца па дысцыплінах «Бухгалтарскі ўлік», «Эканоміка арганізацыі» і «Маркетынг» у два туры: першы - дыстанцыйны - будзе праходзіць з 17 па 31 студзеня 2017 года, другі - вочны (на базе факультэта) - адбудзецца 3 сакавіка 2017 года . Навучэнцы каледжаў могуць прыняць удзел у алімпіядзе па любой з дысцыплін або па некалькіх адначасова.

Для ўдзелу неабходна за 25 студзеня 2017 года зарэгістравацца   па спасылцы.

Пераможцы алімпіяды атрымаюць перавагі першачарговага залічэння на факультэт эканомікі і кіравання, якія ўстаноўлены ў адпаведнасці з парадкам прыёму ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2017 годзе.

Больш падрабязную інфармацыю аб алімпіядзе можна атрымаць  па спасылцы.

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, ул. Гаспадарчая, 23

Кантактная асоба: старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Таццяна Селюжыцкая

Тэл.: +375 (29) 583-91-56

E-mail: t.seluzh@grsu.by