Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Студзень 2017 16:50

На ваенным факультэце адкрылі клас тэхналогіі і таваразнаўства ваеннага адзення і абутку

IMG 3365Сумесна з рэчавым упраўленнем Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы абсталявалі клас тэхналогіі і таваразнаўства ваеннага адзення і абутку для правядзення заняткаў па спецыяльнасці «Тылавое забеспячэнне войск».

 

У аўдыторыі прадстаўлены ўзоры сучаснай формы адзення і абутку для ваеннаслужачых Міністэрства абароны, памежнай службы, унутраных войскаў, знакі адрознення, а таксама сродкі індывідуальнай абароны для грамадзянскага персаналу Узброеных Сіл, - адзначыў начальнік ваеннага факультэта Лявонцій Паўлаў. - Для лепшага засваення вучэбнага матэрыялу курсантамі клас выканалі ў выглядзе рэчавага складу, які цалкам адпавядае сучасным стандартам.

У аўдыторыі можна ўбачыць куток шаўца, навучальныя макеты розных відаў намётаў, стэнды з апісаннем формы адзення, стэлажы з узорамі формы адзення і ўзоры тканін і скуры, якія выкарыстоўваюцца для пашыву ваеннага адзення і абутку.

Абсталяваў аўдыторыю старшы выкладчык кафедры тылавога забеспячэння падпалкоўнік Ігар Логінаў.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.