Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 15 Снежань 2016 08:41

У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі падрыхтоўку спартсменаў

3222 4Спецыялізаваная канфэрэнцыі 13 снежня сабрала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы спецыялістаў па вольнай і грэка-рымскай барацьбе. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі не толькі нашай альма-матэр, але і органаў мясцовай улады, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, адміністрацый спартыўных школ, трэнеры-выкладчыкі і бацькі выхаванцаў.

Ініцыятарам навуковай сустрэчы выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Вячаслаў Максімовіч, які, выступаючы перад аўдыторыяй, адзначыў неабходнасць і важнасць правядзення падобных канферэнцый. Такія сустрэчы дапамагаюць вызначыць і вырашыць асноўныя праблемы, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы спартсменаў.

Удзельнікі форуму гаварылі аб папулярных відах спорту ў Гродзенскім рэгіёне, наяўнасці спартыўных арганізацый, адзначалі значныя спартыўныя дасягненні гродзенскіх спартсменаў. Таксама дакладчыкі распавядалі аб існуючых напрацоўках у галіне генетыкі па адборы дзяцей для пэўных відаў спорту.

Асаблівы акцэнт на асаблівасцях псіхалагічнай падрыхтоўкі спартсменаў зрабіў начальнік аддзела прафесійнай дыягностыкі і рэзерву кадраў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму БДУФК, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Мікалай Волкаў.

Завяршылася канферэнцыя выступам дэкана факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта Андрэя Навойчыка, які расказаў, якім чынам у ГрДУ імя Янкі Купалы вядзецца прафарыентацыйная работа сярод школьнікаў і навучэнцаў каледжаў.