Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Снежань 2016 14:11

Для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлены конкурс у рамках праграмы Erasmus + на вясновы семестр 2016/2017 навучальнага года

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Стажыроўка будзе праходзіць ва Універсітэце Мікаласа Рамэрыса (г. Вільнюс, Літва) па спецыяльнасцях «English Philology», «Law», «Social Sciences».

Працягласць праграмы для студэнтаў - 5 месяцаў, неабходны ўзровень валодання англійскай мовай - B2, памер фінансавання - 750 еўра ў месяц.

Падача заявак ажыццяўляецца да 19 снежня 2016 года.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па рабоце з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці (вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 216, тэл. 68-12-44).