Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 15 Снежань 2016 11:52

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе XI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Этнасацыяльныя і канфесіянальныя працэсы ў сучасным грамадстве»

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-16 снежня 2016 года абмяркуюць этнасацыяльныя і канфесіянальныя працэсы ў сучасным грамадстве.

Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:

- «Сацыякультурныя і этнаканфесійныя праблемы: пытанні тэорыі і метадалогіі»;

- «Нацыянальныя і канфесійныя працэсы ў культурна-гістарычнай рэтраспектыве і перспектыве»;

- «Праблема ідэнтыфікацыі: тэарэтычныя і эмпірычныя аспекты»;

- «Нацыянальныя і этнакультурныя меншасці ва ўмовах глабалізацыйных і інтэграцыйных працэсаў»;

- «Этнакультурнае памежжа і спецыфіка яго даследавання»;

- «Патэнцыял гісторыка-культурнай спадчыны ў развіцці турыстычнай галіны».

Працоўныя мовы: руская, беларуская, англійская, польская.

Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

 

Кантакты

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Леніна, 32, каб. 5 (кафедра турызму і культурнай спадчыны)

Тэл.: 74-30-58

E-mail: o.kobiak@grsu.by

Web: http://fh.grsu.by