Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Кастрычнік 2016 08:58

Супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы адзначаны падзячнымі лістамі і Ганаровымі граматамі ў гонар 20-годдзя клуба спартыўнага арыентавання «Кронан»

2638 1Клуб спартыўнага арыентавання «Кронан» адзначыў сваё 20-годдзе. У рамках святкавання ў Гродне прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Арыентаванне ў Беларусі: перспектывы развіцця арыентавання і актыўнага турызму».

Удзельнікамі навуковага мерапрыемства сталі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Літвы, сярод іх - супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Павіталі ўсіх намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Яўген Ародзь і прарэктар па выхаваўчай працы купалаўскага ўніверсітэта Васілій Сянько.

Пленарныя даклады выступоўцаў былі прысвечаныя праблемам развіцця спорту і спартыўнага арыентавання ў сучасных умовах і рознага роду аспектах актыўнага турызму. На секцыйных пасяджэннях удзельнікі абмяркоўвалі тэндэнцыі развіцця арыентавання ў Беларусі і Гродзенскім рэгіёне, сусветны вопыт развіцця спартыўнага арыентавання і турызму, а таксама краязнаўчы патэнцыял тэрыторый і мерапрыемствы па арыентаванні і актыўным турызме.

Па выніках сустрэчы старшыня Гродзенскай абласной федэрацыі спартыўнага арыентавання, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Эдвард Ародзь узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» і падзячным лістом Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў за вялікі асабісты ўклад у развіццё і прапаганду спартыўнага арыентавання, высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы спартсменаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Ганаровай граматай Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за асабісты ўклад у развіццё спартыўнага арыентавання адзначаны старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры Віталій Тарасаў, граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта - спецыяліст па рэалізацыі выдавецкага цэнтра купалаўскага ўніверсітэта Ганна Арочка.

Працягам святкавання 20-годдзя клуба спартыўнагп арыентавання «Кронан» Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па спартыўным арыентаванні, у якім прынялі ўдзел студэнты і работнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама прадстаўнікі Віцебскай і Мінскай абласцей, госці з Літвы.

У ліку прызёраў чэмпіянату старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Канстанцін Сухекці (2 месца), старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталій Тарасаў (3 месца) і студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анжаліка Мажэйка (3 месца).