Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 13 Кастрычнік 2016 10:14

Каманда валейбалістак ГрДУ імя Янкі Купалы стала пераможцай на спартакіядзе студэнцкай моладзі «Да алімпійскіх вяршыняў»

2444 3Віцебск з 3 па 8 кастрычніка 2016 года сабраў удзельнікаў спартакіяды студэнцкай моладзі «Да алімпійскіх вяршыняў!», якая ў гэтым годзе праходзіла пад эгідай Саюзнай дзяржавы.

 

Сярод спартсменаў больш за 200 студэнтаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Нашу краіну на спартакіядзе прадставілі каманды з васьмі ВНУ, у тым ліку з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На працягу пяці дзён спартсмены спаборнічалі ў валейболе, настольным тэнісе і баскетболе 3х3.

На цырымоніі адкрыцця спартакіяды, якая адбылася 3 кастрычніка ў віцебскім ЦСК, прысутнічалі афіцыйныя асобы Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці начальнік дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Маргарыта Паўлаўна Леўчанка.

Ад імя Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандра Ігаравіча Шамко спартсменаў павітаў намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры і спорту Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Васілій Фёдаравіч Касач.

- Правядзенне мерапрыемства такога высокага ўзроўню спрыяе ўмацаванню сяброўскіх сувязяў паміж моладдзю Беларусі і Расіі, далейшаму развіццю фізкультурна-спартыўнага руху, прапагандзе здаровага ладу жыцця, - адзначыў В.Ф. Касач.

Затым адбыліся першыя матчавыя сустрэчы паміж студэнтамі расійскіх і беларускіх ВНУ.

Па выніках спартакіяды каманда валейбалістак ГрДУ імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам трэнера - старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Станіслава Тадэвушавіча Лісоўскага - атрымала перамогу.

Каманда валейбалістаў купалаўскага ўніверсітэта стала на спаборніцтвах чацвёртай, а ў спаборніцтвах па настольным тэнісе і баскетболе 3х3 спартсмены нашай альма-матэр занялі шостае месца.