Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Кастрычнік 2016 09:26

Эканоміка-матэматычная гульня адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

На факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 кастрычніка 2016 года ў 13.00 адбудзецца эканоміка-матэматычная гульня сярод студэнтаў 1-2 курса спецыяльнасці «Транспартная лагістыка».

Студэнтам трэба будзе выканаць шэраг заданняў, праявіўшы кемлівасць і паказаўшы веды па матэматыцы і эканоміцы.

Гульня пройдзе па адрасе: вул. Курчатава, 1а, аўд. 710.

Запрашаем усіх жадаючых падтрымаць каманды!