Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Кастрычнік 2016 11:32

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Памяць культуры: вечна жывое слова Элізы Ажэшкі» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 27-28 кастрычніка 2016 года пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Памяць культуры: вечна жывое слова Элізы Ажэшкі».

Плануецца ўдзел прадстаўнікоў купалаўскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Універсітэта ў Беластоку, Гданьскага ўніверсітэта, Інстытута літаратурных даследаванняў польскай Акадэміі навук, Кракаўскай педагагічнай акадэміі імя Камісіі эдукации народовэй, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта, Цэнтра па вывучэнні сучасных славянскіх літаратур Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы Інстытута славяназнаўства РАН.

Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:

- «Творчасць Элізы Ажэшкі ў XXI стагоддзі: актуальнасць праблематыкі; канцэпцыя свету і героя; прырода наднёманскага краю ў прозе, літаратуразнаўчых працах і гербарыях пісьменніцы; гісторыя і сучаснасць ў мастацкім свядомасці Элізы Ажэшкі»;

-  «Творчасць Элізы Ажэшкі ў літаратуразнаўстве і мовазнаўства XX-XXI стагоддзяў»;

-  «Гродна ў жыцці, дзейнасці і творчасці Элізы Ажэшкі»;

-  «Вобраз Элізы Ажэшкі ў лістах, дзённікавых нататках і ўспрыманні сучаснікаў. Эліза Ажэшка як гераіня літаратуры»;

-  «Творчасць Элізы Ажэшкі у праграмах польскіх і замежных школ і ўніверсітэтаў»;

- «Эліза Ажэшка і беларуская культура. Інтэрпрэтацыя беларускай праблематыкі і беларускага фальклору ў творчасці Элізы Ажэшкі. Беларускі характар як крыніца творчага натхнення пісьменніцы. Беларускія пісьменнікі пра творчасць Элізы Ажэшкі»;

-  «Паўстанне 1863  года ў жыцці і творчасці Элізы Ажэшкі».

Працоўныя мовы - руская, беларуская, англійская, польская.

Арганізатары канферэнцыі - навукова-дыдактычны каардынацыйны цэнтр «Міжнародны інстытут Адама Міцкевіча», Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Універсітэт у Беластоку, Гданьскі ўніверсітэт.

З падрабязнасцямі і праграмай правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку.

 

Кантакты

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Э. Ажэшкі, 22, каб. 335 б (кафедра изамежных моў), г. Гродна, вул. Леніна, 32, каб. 33 (Музей Зоф'і Налкоўскай)

Тэл.: 8 (0152) 72-38-42 (кафедра замежных моў)

E-mail: musijenko@list.ru

Web: http://phf.grsu.by