Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Лістапад 2016 09:27

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта на Міжнароднае свята арганнай музыкі «Арганы Еўропы гучаць у Гродна»

З 20 верасня па 24 лістапада 2016 года галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сумесна з Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжам праводзяць Міжнароднае свята арганнай музыкі «Арганы Еўропы гучаць у Гродна».

У праграме канцэртаў - выступленні выдатных выканаўцаў, майстроў арганнага мастацтва Р. Эбрэхта (ЗША), Ю. Катовіч (Польшча), Г. Грубб (Польшча), Л. Голуб (Расія), А. Фисейскага (Расія), А. Горына ( Ізраіль), І. Гефферта (Германія), І. Алоўнікава (Беларусь), Х. Іноуэ (Японія) і Э.М. Фаджыані (Італія).

Канцэрты пройдуць 20 і 29 верасня, 6, 13, 20 і 27 кастрычніка, 3, 10, 17 і 24 лістапада.

Кошт квітка - 8 рублёў.

Больш інфармацыі на сайце Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа www.music.grodno.by.

Замова квіткоў па тэл.: 54-29-02.