Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Верасень 2016 15:23

ГрДУ імя Янкі Купалы прапануе студэнтам прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Пасланне настаўніку»

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'явіў рэспубліканскі завочны конкурс літаратурных прац «Пасланне настаўніку».

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Работы прымаюцца да 20 верасня 2016 года ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі, пасля чаго па 29 верасня іх будзе ацэньваць экспертная група.

Матэрыял павінен прадстаўляць пасланне або прысвячэнне настаўнікам, у якім раскрыта значнасць настаўніка ў жыцці аўтара. Працы могуць быць выкананы ў форме кароткага аповяду, паэмы, верша, эсэ на рускай або беларускай мовах. Працы могуць суправаджацца рознымі жанрамі мэдыямастацтваў.

Ацэньвацца будуць такія крытэрыі, як адпаведнасць тэме, сацыяльная значнасць і змястоўнасць работ, творчы падыход, неардынарнасць і крэатыўнасць выканання матэрыялаў у жанрах мэдыямастацтваў, стыль выкладу, інфарматыўнасць і арфаграфічная пісьменнасць. Журы вызначыць пераможцу (I месца) і прызёраў (II, III месца). Пераможцы будуць запрошаныя на ўрачыстую сустрэчу, прысвечаную Дню настаўніка, якая адбудзецца 30 верасня.

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца ў дадатку.

Кантакты

Адрас: г. Мінск, ул. Фабрыцыуса 5

Тэл.: 8 (017) 200-41-27

E-mail: nchtdm@mail.ru