Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Май 2016 09:40

Загадчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта, доктар палітычных навук, прафесар В.М. Ватыль стаў удзельнікам Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Палітычная тэксталогія як навука і вучэбная дысцыпліна: праблемы станаўлення»

14427 2Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава 27 мая 2016 года сабраў у сваіх сценах больш за 100 палітолагаў, філосафаў, сацыёлагаў, гісторыкаў і лінгвістаў з Расіі, Беларусі, Аўстрыі і Польшчы на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Палітычная тэксталогія як навука і вучэбная дысцыпліна: праблемы станаўлення».

Сярод удзельнікаў загадчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар палітычных навук, прафесар Віктар Мікалаевіч Ватыль. Прадстаўнік нашага ўніверсітэта выступіў з пленарным дакладам, у якім вызначыў паняцці «дзяржава» і «дзяржаўнасць» з пазіцый гісторыка-персаналагіченаа і паняційнага дыскурс-аналізаў.

У гэтым годзе канферэнцыя была прымеркавана да юбілею загадчыка кафедры гісторыі сацыяльна-палітычных вучэнняў факультэта паліталогіі, доктара палітычных навук, заслужанага прафесара МДУ імя М.В. Ламаносава Аляксандра Андрэевіча Шырынянца.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.