Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Май 2016 18:00

Спартыўны вечар пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

            Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае супрацоўнікаў і студэнтаў на спартыўны вечар, які адбудзецца 19 мая 2016 года па адрасе: вул. Леніна, 32.

Ганаровыя госці сустрэчы - выпускнікі і студэнты ВНУ - чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы.

У рамках вечара будуць падведзены вынікі ўдзелу зборных каманд нашай ВНУ ў Рэспубліканскай універсіядзе - 2015, гарадской спартакіядзе і круглагадовай спартакіядзе ўніверсітэта. Адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых трэнераў і спартсменаў купалаўскага ўніверсітэта па выніках 2015 года. Таксама ўсіх  чакае насычаная спартыўна-канцэртная праграма.

Пачатак вечара ў 18.00.