Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Май 2016 12:50

Дні факультэта біялогіі і экалогіі прайшлі ў купалаўскай ВНУ

ris 2016 142Традыцыйнае мерапрыемства, якое аб'яднала выкладчыкаў, студэнтаў факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама запрошаных гасцей, адбылося напярэдадні Дня біёлага.

У рамках святкавання студэнты сабралі экалагічны самалёт, які працуе на энергіі ветру, сонца і механічнай энергіі, прынялі ўдзел у віктарыне «Круцельная матрыца памяці», падчас якой паказалі добрыя веды ў галіне экалогіі, і згулялі ў «Што? Дзе? Калі?» з выкладчыкамі.

Валанцёры атрада «Шанец на выратаванне» на дабрачынным кірмашы «Дзень дабра» сабралі сродкі, закупілі корм для катоў і сабак і перадалі яго ў прытулак «Адданае сэрца».

Працягнулася святкаванне Дзён факультэта турнірам па боўлінгу, у якім спаборнічалі 6 каманд. Ва ўпартай і працяглай барацьбе лепшымі апынуліся чацвёртакурснікі.

Завяршыў тыдзень факультэта біялогіі і экалогіі конкурс «Міс і Містар факультэт - 2016», удзельнікамі якога па традыцыі выступілі першакурснікі. Студэнты зладзілі яркае шоў для: паспяхова прадэманстравалі свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, уменне працаваць у камандзе, а галоўнае - любоў да роднага факультэту. Па выніках конкурсу тытул «Міс і Містэр факультэт - 2016» заваявалі Надзея Марчук і Аршак Пепаян.

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.