Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Красавік 2016 11:23

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала лепшай у фінальным туры Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі - 2016 сярод жаночых каманд

14017 3У Мінску завяршыліся фінальныя гульні Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі - 2016. Спаборніцтвы праходзілі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2016 сярод жаночых каманд.

У паўфінале прадстаўніцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымалі перамогу над камандай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з лікам 90:36. А ў фінале абыгралі баскетбалістак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка з лікам 95:63. Варта адзначыць, што да гэтага каманда купалаўскай ВНУ перамагла ў рэгіянальным і міжрэгіянальным турах, што забяспечыла нашым спортсменнкам выхад у фінал.

Па выніках гульняў Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі - 2016 каманда ГрДУ імя Янкі Купалы прызнана лепшай. Яе трэнерам з'яўляецца дацэнт кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Валянціна Пятроўна Навойчык.