Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Красавік 2016 16:38

Факультэт эканомікі і кіравання прыняў у сваіх сценах гімназістаў з г. Калінкавічы

IMG 0684У рамках прафарыентацыйнай працы з таленавітай моладдзю на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася сустрэча школьнікаў старэйшых класаў гімназіі г. Калінкавічы (Гомельская вобласць) з прадстаўнікамі факультэта.

З прывітальным словам перад гімназістамі і іх настаўнікамі выступіла дэкан факультэта, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Марына Яўгеньеўна Карпіцкая, якая расказала гасцям аб падрыхтоўцы эканамічных кадраў па сямі сучасных спецыяльнасцях на першай ступені і пяці спецыяльнасцях на другой ступені вышэйшай адукацыі. Дэкан адзначыла, што асаблівую ролю ў падрыхтоўцы кадраў гуляюць партнёрскія сувязі з вядучымі ўніверсітэтамі Рэспублікі Беларусь і замежнымі ВНУ - партнёрамі факультэта эканомікі і кіравання.

«Студэнты і выкладчыкі выкарыстоўваюць магчымасці акадэмічнай мабільнасці для пашырэння гарызонтаў ўласнай навуковай і адукацыйнай дзейнасці. Толькі за апошнія тры гады ў рамках праграмы студэнцкага абмену купалаўцы прайшлі навучанне ва ўніверсітэтах Аўстрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Фінляндыі, Кіпра, Кітая. Высокую якасць падрыхтоўкі, валоданне сучаснымі тэхналогіямі і, самае галоўнае, супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю з'яўляюцца гарантам канкурэнтаздольнасці выпускнікоў факультэта эканомікі і кіравання на рынку працы», - завяршыла сваё выступленне Марына Яўгеньеўна.

Пра вучэбнае жыццё студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання, удзел ў інавацыйных і творчых праектах, у праектах акадэмічнай мабільнасці, а таксама пра работу студэнцкага навуковага таварыства гасцям распавялі студэнткі спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» Караліна Лапко і Таццяна Кавальчук.

У канцы сустрэчы настаўнікі гімназіі г. Калінкавічы выказалі намер працягнуць супрацоўніцтва факультэтаў.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.

IMG 0678