Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 19 Красавік 2016 15:33

Тыдзень навукі на факультэце эканомікі і кіравання прайшоў у новым фармаце

D09FD0BBD0B5D0BDD0B0D180 2У гэтым годзе арганізатары «Тыдня навукі» на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы разам з традыцыйнымі навуковымі сустрэчамі правялі новыя мерапрыемствы па актывізацыі і развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу студэнтаў і магістрантаў факультэта: брэйн-рынг «Свая гульня», гульню «Моладзевая мадэль ААН» і майстар-класы па прафесійнай самарэалізацыі студэнта-даследчыка.

Галоўнай падзеяй стала традыцыйная Міжнародная навуковая канферэнцыя "Эканоміка і кіраванне XXI стагоддзя". Навуковая сустрэча сабрала больш за 140 удзельнікаў, якія прадставілі ВНУ і каледжы Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны.

На пленарным пасяджэнні дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Яўгеньеўна Карпіцкая павітала гасцей мерапрыемства і ўручыла дыпломы пераможцам конкурсу навуковых прац студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Лепшы малады даследчык ФЭУ - 2016». Сярод іх студэнт 2 курса спецыяльнасці «Менеджмент» Іван Гурыненка, студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» Карына Рышкель і Бажэна Чарнеўская.

Затым удзельнікі канферэнцыі пачалi абмяркоўванне актуальных пытанняў на тэматычных секцыях. Праблемнае поле сустрэчы склалі пытанні нацыянальнай і рэгіянальнай эканомікі, дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, менеджменту, маркетынгу, рэкламнай справы і PR. Маладыя даследчыкі казалі аб інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях у эканоміцы, сусветнай эканоміцы і кіраванні знешнеэканамічнай дзейнасцю.

Для навучэнцаў школ і каледжаў Гродна, Гродзенскай і Мінскай абласцей была арганізавана работа секцыі «Першы крок у навуку», дзе хлопчцы і дзяўчаты прадставілі вынікі сваіх першых даследаванняў.

У рамках «Тыдня Навукі» прайшоў тэматычны брэйн-рынг «Свая гульня». Чатыры студэнцкія каманды з ліку трэцякурснікаў факультэта сышліся ў інтэлектуальным турніры на эрудыцыю, кампетэнтнасць, крэатыўнасць і хуткасць прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Удзельнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з рознымі абласцямі сучаснай навукі, эканомікі, палітыкі, гісторыі і культуры. Па выніках турніру перамогу атрымала каманда студэнтаў спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Таксама студэнты сканструявалі маладзёжную мадэль ААН. Як прадстаўнікі розных краін яны абаранялі свае праекты, накіраваныя на вырашэнне глабальных эканамічных праблем.

Акрамя таго, купалаўцы пазнаёміліся з сучасным падыходам у кансультаванні - кар'ерным коўчынгам - у рамках майстар-класа па прафесійнай самарэалізацыі студэнта-даследчыка. Выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Ларыса Леанідаўна Скварцова дапамагла ўдзельнікам асвоіць тэхналогіі кар'ернага самаменеджмента, паколькі ўсведамленне ўласных магчымасцяў ўяўляе значны крок да паспяховай рэалізацыі прафесійных кампетэнцый студэнтаў. У канцы майстар-класа студэнты вызначылі мэты прафесійнага развіцця ў сферы даследчай дзейнасці і распрацавалі канкрэтныя крокі па іх рэалізацыі.

Арганізатары «Тыдня Навукі» адзначаюць, што з года ў год колькасць удзельнікаў увесь час расце. Гэта пацвярджае цікавасць студэнтаў да навуковага пошуку і падымае статус мерапрыемства сярод моладзі.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.