Павітала ўдзельнікаў сустрэчы дэкан факультэта псіхалогіі купалаўскага ўніверсітэта Лілія Мар'янаўна Даўкша. Выкладчыкі факультэта дашкольнай адукацыі і факультэта псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка, дацэнт кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук Таццяна Антонаўна Ісакава і выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі Алена Пятроўна Часнакова, выступаючы перад аўдыторыяй, адзначылі актуальнасць правядзення такіх семінараў.
Прадстаўнікі факультэта псіхалогіі купалаўскай ВНУ і факультэтаў дашкольнай адукацыі і псіхалогіі сталічнага ўніверсітэта абмяняліся вынікамі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў СНА і СНДЛ.
Аб дзейнасці Студэнцкага навуковага таварыства факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы распавяла намеснік дэкана па навуковай рабоце Ганна Віктараўна Ракіцкая.
Вынікамі самастойных эмпірычных даследаванняў, прысвечаных вывучэнню праблемы суіцыдальных паводзін і «ладу Я» падлеткаў падзяліліся студэнты факультэта псіхалогіі нашай ВНУ Ганна Шчыткоўская і Аляксандра Адаська.
Удзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі пры факультэце дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка прадставілі даклад «Усвядомленае бацькоўства як умова псіхалагічнага здароўя сям'і», распавялі пра дзейнасць студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый факультэта псіхалогіі сталічнай ВНУ, супрацоўнікі якіх працуюць па тэмах «Псіхалагічныя праблемы сіроцтва» і «Псіхалагічнае суправаджэнне вымушаных мігрантаў». Акрамя таго, студэнты БДПУ імя Максіма Танка прадставілі вынікі тэарэтычных і эмпірычных пошукаў у рамках дакладаў, прысвечаных псіхалагічным праблемах адораных дзяцей, даверу дзіцяці да свету, стрэсаўстойлівасці бацькоў, асаблівасцяў шлюбнага ўзаемадзеяння.
Першы дзень семінара завяршыўся сацыяльна-псіхалагічным трэнінгам «Асновы эфектыўнай камунікацыі», які правялі студэнты 5 курса факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Хамінец і Алена Таміловіч. Тут ўдзельнікі ўдасканалілі свае камунікатыўныя навыкі. Таксама быў праведзены псіхалагічны майстар-клас «Псіхалагічны тэатр як метад развіцця псіхалагічнай культуры суб'ектаў адукацыйнага працэсу», які ладзілі студэнты БДПУ імя Максіма Танка.
19 сакавіка адбыўся круглы стол «Актуальныя праблемы валанцёрскага руху студэнтаў». У сустрэчы актыўны ўдзел прынялі кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Ганна Іванаўна Янчый, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Тамара Канстанцінаўна Камарова, выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Васільеўна Гіжук і выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка Алена Пятроўна Часнакова.
Выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, кіраўнік СНК кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Сяргей Аляксандравіч Іваноў правёў для гасцей факультэта экскурсію па культурна-гістарычных славутасцях г. Гродна.
Семінар быў арганізаваны пры падтрымцы рэктараў ГрДУ імя Янкі Купалы А.Д. Караля і БДПУ імя Максіма Танка А.І. Жука, дэкана факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка А.М. Каспяровіча, дэкана факультэта псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка Д.Г. Дзьякава і дэкана факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Л.М. Даўкша.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.