У турніры прынялі ўдзел студэнты 1-4 курсаў факультэта фізічнай культуры і курсанты ваеннага факультэта.
Па выніках тыднёвай барацьбы сярод юнакоў перамогу атрымала каманда трэцяга курсу. Другімі сталі студэнты другога курсу, трэцімі - курсанты ваеннага факультэта.
Сярод дзяўчат лепшымі былі прадстаўніцы другога курсу. Другое месца заняла каманда першага курсу, трэцяе - каманда трэцяга курсу.
Таксама на спаборніцтвах былі вызначаны лепшыя гульцы сярод хлопцаў і дзяўчат: Ігар Бабаш і Вікторыя Атаповіч (1 курс), Валерый Багушэвіч і Ганна Міклаш (2 курс), Валянцін Буцкевіч і Марыя Ярэміч (3 курс), Кірыл Салтыкоў, Яўген Лянцэвіч і Юлія Касіян (4 курс) і Марк Клімец (ваенны факультэт).
Арганізатарамі першынства факультэта фізічнай культуры па валейболе сярод студэнтаў у 2016 годзе выступілі галоўны суддзя - старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Наталля Анатольеўна Мікітчук, памочнік галоўнага суддзі - дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Пятроўна Навойчык, галоўны сакратар - старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Іван Іосіфавіч Яцэвіч, дэкан факультэта фізічнай культуры, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Андрэй Іосіфавіч Навойчык, загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Рэвакатавіч Бардзін, старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Віктараўна Паўлюць, старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Наталля Ежэўна Гівер, старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Аркадзій Рыгоравіч Абялеўскі.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.