Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 29 Люты 2016 09:44

Пераможцай Адкрытага мижнароднага турніру па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара стала каманда ГрДУ имя Янкі Купалы

13336 19У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25-26 лютага 2016 года адбыўся Адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара нашай ВНУ.

Спаборніцтвы праходзілі ва ўніверсітэце ў другі раз: у гэтым годзе ўдзельнікамі турніру сталі спартсменкі Універсітэта ў Беластоку (Польшча) і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (Расія), прадстаўніцы Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі, а таксама студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Па выніках дзевяці гульняў перамогу ў ткрніры атрымала каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі купалы (трэнер - Станіслаў Тадэвушавіч Лісоўскі). Дзяўчатам уручылі Кубак пераможцы і дыплом I ступені.

Другое месца прысуджана камандзе БФІ імя І. Канта (трэнер - Аляксандр Валянцінавіч Волкаў). Спартсменкі атрымалі Кубак прызёра і дыплом II ступені.

Трэцяе месца заняла каманда Універсітэта ў Беластоку (трэнер - Міраслаў Бэнь). Прадстаўніцы польскай ВНУ ўзнагароджаны дыпломам III ступені і Кубкам прызёра спаборніцтваў.

Спартсменкам Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі (трэнер - Жанна Анатольеўна Багачова) ўручылі дыплом ўдзельніка.

Лепшымі гульцамі турніру былі названыя:

Ірына Трыфанава (БФІ імя І. Канта);

Кацярына Краёва (БФІ імя І. Канта);

Ганна Надзіч (БФІ імя І. Канта);

Аліцыя Круль (Універсітэт у Беластоку);

Вольга Яканюк (Універсітэт у Беластоку);

Зюзана Раманяк (Універсітэт у Беластоку);

Вольга Трыпуць (ГрДУ імя Янкі Купалы);

Аліна Сляпцова (ГрДУ імя Янкі Купалы);

Яўгенія Волік (ГрДУ імя Янкі Купалы).

Прарэктар па выхаваўчай рабоце нашай ВНУ В.В. Сянько ўручыў спартсменкам медалі і сувеніры. Васілій Васільевіч адзначыў, што каманды складаюць дастойную канкурэнцыю адзін аднаму. Таксама прарэктар ўзнагародзіў трэнераў каманд Ганаровымі граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і запрасіў на наступны Адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара, які плануюць правесці ў лютым 2017 года.