Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Люты 2016 14:16

У купалаўскай ВНУ адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага турніру па валейболе на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы

13308 9У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 лютага 2016 года адкрыўся Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара Андрэя Дзмітрыевіча Караля. За перамогу на спаборніцтвах будуць змагацца спартсменкі чатырох каманд: Універсітэта ў Беластоку, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі і нашай ВНУ.

З прывітальным словам ад імя рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы да гасцей звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы В.В. Сянько. Васілій Васільевіч падзякаваў каманды за водгук на запрашэнне прыняць удзел у гульнях і адзначыў, што турнір на Кубак рэктара стаў традыцыйным для нашага ўніверсітэта і паміж удзельнікамі спаборніцтваў склаліся дружалюбныя адносіны. Васілій Васільевіч пажадаў валейбалісткам бескампраміснай барацьбы, а журы - справядлівага судзейства.

Словы прывітання і падзякі кіраўніцтву нашай ВНУ адрасаваў прадстаўнік Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта Дзмітрый Анатольевіч Гарбуноў. Галоўны суддзя спаборніцтваў - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслаў Тадэвушавіч Лісоўскі - пажадаў камандам поспехаў і перамог.

На адкрыцці турніру з танцавальным нумарам выступіў калектыў сучаснай харэаграфіі «Адэпт», курсанты ваеннага факультэта прадставілі гасцям паказальнае выступленне.