Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Красавік 2024 14:02

Купалаўцы працягваюць прымаць удзел ва Усенародным дабрачынным праекце

IMG 0002 3Фонд Аляксея Талая запусціў Усенародны дабрачынны праект «Жывая памяць удзячных пакаленняў» па зборы манет для вырабу аднайменнага архітэктурнага збудавання. Гэты знак - сімвал памяці аб усіх, хто ваяваў і здабываў Вялікую Перамогу, смутку аб тых, каго загубіла вайна, урачыстасці жыцця і будучых пакаленняў, якім завешчана жыць і ствараць на мірнай беларускай зямлі.

Прыняць удзел у праекце можа любы ахвочы! Капсула для ахвяраванняў размешчана на першым паверсе навучальнага корпуса нумар 1 па вул. Ажэшкі,22. Прыносіць можна самыя розныя манеты: сучаснага ўзору, замежныя моманты, манеты, якія выйшлі з абароту. Сёння раніцай, 12 красавіка, свой уклад унеслі ваенны факультэт і факультэт эканомікі і кіравання.

Першы народны памятны знак быў устаноўлены ў Парку Перамогі горада – героя Мінск у Год гістарычнай памяці. У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 2024 годзе ўстаноўка памятнага знака плануецца каля патрыятычнага цэнтра ў горадзе-героі Брэст.

Вынік праекта – устаноўка памятнага знака на Паклоннай гары ў горадзе-героі Масква 9 мая 2025 да 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашызмам.

Далучайцеся!