Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Люты 2018 09:57

Дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года.

У сучасным свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Амаль палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання  тых моў, якія знікаюць, ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы.

 

Родная мова

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў
i пшанiц,
З сузор'яў
i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурл
iвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святын
i народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дз
iўная родная мова.

 

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.

 

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.
                                                                (Максім Танк)