Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Май 2025 16:21

Дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта прымае ўдзел у нарадзе міністраў адукацыі ШАС

526705397477368977913 мая дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка ўдзельнічае ў Дзевятай нарадзе міністраў адукацыі дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). У рамках мерапрыемства прайшла Цырымонія адкрыцця Альянсу лічбавай адукацыі краін ШАС.

На базе актавай залы бібліятэкі Сіньцзянскага ўніверсітэта (кампус Хунху) прайшоў Форум па лічбавай інтэлектуальнай адукацыі. Адным з дакладчыкаў форума выступіла Ірына Кітурка, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы. У сваім дакладзе “Лічбавае навучанне як інструмент забеспячэння якасці інавацыйнай адукацыі ва ўніверсітэце” яна падзялілася вопытам і падыходамі Купалаўскага ўніверсітэта да ўкаранення лічбавых тэхналогій у адукацыйны працэс.

Візіт дэлегацыі ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца да 15 маяя. Удзел у такіх значных форумах дае магчымасць умацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва і абменьвацца перадавым вопытам у галіне адукацыі.