Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Красавік 2024 08:08

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта прыняла ўдзел у цырымоніі гашэння паштовай маркі «Са святам Вялікадня! Хрыстос уваскрос!»

photo 5276209784191833845 yУ Каложскай царкве адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі «Са святам Вялікадня! Хрыстос уваскрэс!», паведамляе «Пул 4 Рэгіён».

У цырымоніі прынялі ўдзел губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, мэр Гродна Андрэй Хмель і іншыя ганаровыя госці. Удзельнікам цырымоніі стала і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Удзельнікі цырымоніі праштампавалі канверты і распісаліся на іх. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам храма Святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба ў Гродне. Выпуск паштовай маркі прымеркаваны да святкавання праваслаўнага Вялікадня. У гэтым годзе Вялікдзень прыпадае на 5 мая.

Фота: Леаніда Шчаглова і Мікалая Байда.